Песня вельмi добрая, хоць вымаўленне ў выканаўцаў, па праўдзе кажучы, проста жахлiвае. Мусiць, не беларусы пяюць... Дарэчы, дзе здымаўся фiльм - на Беларусi цi ў Расii? А гэта тэкст "Партызанскай песнi", як вы прасiлi:
Як выходзiлi ў шлях партызаны,
Гаманiлi лясы i паляны,
Гаманiлi лясы i паляны,
Як выходзiлi ў шлях партызаны.
Не сумуйце вы, сёстры ды мацi,
Вы з паходу герояў чакайце,
Вы з паходу герояў чакайце,
Сваёй ласкаю iх сустракайце.
Гэй вы, родныя нашы разлогi,
Вы забудзеце буры й трывогi,
Вы забудзеце буры й трывогi,
Гэй вы, родныя нашы разлогi.
Толькi ўспомнiм заўсёды па праву
Як iшлi за народную справу,
Як iшлi за народную справу,
За сваю за савецкую славу.
|